[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/bc/ - Аб belchan.eu

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1595273939436.png (2,03 MB, 720x1247, ClipboardImage.png)

 No.152

Кожнаму з нас, спадзяюся, відавочны той просты факт, што на другой ітэрацыі першага беларускага імажборду сядзіць вельмі мала народу. І ў чым бяда, спытаеце вы, што на нашай утульнай дошцы няма абрыдлых васяноў, зумераў са спаціфаем і нормісаў? А ў тым, дарагі Лявон, што сіламі пяцёх ананімных герояў, ветэранаў шматлікіх дошак з карцінкамі наш Белчан выжыць не зможа і, пасля кароткага існавання ў якасці слоў-борды, ён загіне.
Каб не ўмерці, імажборд патрабуе людзей. А каб сюды прыйшлі людзі, яны мусяць аб Белчане аднекуль даведацца. Для гэтага нам патрэбная рэклама, і менавіта яе я заклікаю абкашляць у гэтай стужцы.

 No.153

Па-першае, я хацеў бы ведаць, ці лічыце вы ўвогуле мэтазгоднай рэкламу Белчана сярод нормісаў.
Па-другое, дзе і якімі сродкамі можна было б яго рэкламаваць. Я лічу, што можна звярнуцца па дапамогу да беларускіх тэлеграм-каналаў з мемамі, каб яны апублікавалі падрыхтаваную намі пасту

 No.154

>пасля кароткага існавання ў якасці слоў-борды
Ты недаацэньваеш слоў-борды, паночку Лявоне. Слоў-борды могуць прадэманстраваць жывучасць куды вышэйшую, чым некаторыя вялікія борды. Іншая справа, што тут больш размераны лад жыцця.

>ці лічыце вы ўвогуле мэтазгоднай рэкламу Белчана сярод нормісаў.

Пайшлі яны ў сраку. Лепей памерці ільвом, чым жыці авечкай. Імажборды заўсёды былі асяродкам для тых, хто цэніць свабоду думкі і не баіцца думаць за рамкамі класічных уяўленняў. Справядліва, канешне, будзе зазначыць, што менавіта гэтая іх асаблівасць абумаўляе іх уразлівасць да раку. А ўсякія там камерцыйныя праекты кшталту аранжавага форума – карчма пасярод дзярма.

 No.155

Ну і:
>Я лічу, што можна звярнуцца па дапамогу да беларускіх тэлеграм-каналаў з мемамі, каб яны апублікавалі падрыхтаваную намі пасту
Нармальнай рэакцыяй каго заўгодна з нормісаў на рэкламу і на рэсурс будзе:
>это что)
>навошта??
>ахах нее там скучна буду далей у цялеге сідзець

 No.162

>>154
>Лепей памерці ільвом, чым жыці авечкай
А на маю думку жыці ўсё ж лепш, няважна кім. Якая карысць з мёртвага праекту?
Калі Белчан настаебне аднаму-двум з нас, ён ужо памрэ.
А з нормісаў да таго ж можна будзе парагатаць нармальна так, обо оно будут заходоть о песать банать такое

 No.163

>>155
Цалкам імаверна, што гэтыя мем-каналы гартаюць старыя ветэраны двача і нават belchan.org.

 No.164

File: 1595445299668.png (23,46 KB, 524x198, ClipboardImage.png)

Možna chacia b tut dadać zhadačku

 No.208

Адвертуйце на сасачы і в ўчаце

 No.209

File: 1606816089688.png (40,42 KB, 347x425, ClipboardImage.png)

>>208
Ужо пісаў ужо нехта. Не зацікавіліся.

>сасачы

Я там пэўны час трымаў філію, але яна патанула.

 No.210

>>209
Гэта была ў чэрвні, борд тады быў пусты

 No.211

>>210
Быццам нешта змянілася. А як і змянілася, то не на лепшае.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]